З Днём Волі!
Віншую патрыётаў з Днём Волі, з гадавінай абвяшчэння свету нашага права на незалежнасць!
Але незалежнасць Беларусі зараз пад пагрозай. Правячы паразітарны рэжым губляе апошнія рэсурсы для існавання і прымушаны да гандлю дзяржаўным суверэнітэтам.
Краіна апынулася на раздарожжы – вызваленне альбо анэксія. Калі мы не адхілім самазванца ад улады, ён непазбежна прадасць Беларусь.
Будзем гатовымі – усё вырашыцца ўжо хутка. Так як ёсць, болей не будзе.
Лёс дзяржавы і нацыі вызначацца толькі нашай воляй і рашучасцю.
Гісторыя робіцца зараз.
Завершым справу, пачатую 102 гады таму – вернем Беларусі волю.
Жыве Беларусь!
Мікалай Статкевіч 25 сакавіка 2020 года