Навіны

Трывожная навіна з Магілёва

У магілёўскай турме абвастрылася сітуацыя вакол Міколы Статкевіча. Аб гэтым паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

«У магілёўскай турме абвастрылася сітуацыя вакол Міколы Статкевіча. Мала таго, што не пасьпела камісія зняць з яго статус «злоснага парушальніка», як яму «навесілі» новыя парушэнні […]. Пра дзве (!) атрыманыя віншавальныя паштоўкі я ўжо казала — з фантазіяй у іх слабавата.

Але на гэты раз адміністрацыя турмы 3-4 жніўня яўна ЧАКАЛА, што з ім нешта здарыцца — што??? І яно здарылася… Міколу амаль прымусова завялі ў суботу пад вечар у санчастку, дзе «знайшоўся» павышаны ціск (па Статкевічу танометры правяраюць). Пасля «аказанай дапамогі» яму стала горай, і назаўтра, калі ён проста ўпаў, дапамогу аказаць яму не спяшаліся на працягу 20 хвілін, калі сусед несупынна барабаніў у дзверы.

Назаўтра ж сканфіскавалі яго ліст да мяне… Чаму? Хацелі, каб пра гэта стала вядома як мага пазней? Нешта яшчэ планавалі? Спяшаліся?

Дарэчы, ужо і наступны ліст мусіў дайсці — няма…»

«…А яшчэ я днямі даведалася, што яшчэ ў красавіку, калі Мікола захварэў (верагодна, грыпам), з камеры былі выдаленыя ўсе цёплыя рэчы. Такая вось «тэрапія»…»

facebook.com


preload imagepreload image