Трывожная навіна з Магілёва

У магілёўскай турме абвастрылася сітуацыя вакол Міколы Статкевіча. Аб гэтым паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку яго жонка Марына Адамовіч.

“У магілёўскай турме абвастрылася сітуацыя вакол Міколы Статкевіча. Мала таго, што не пасьпела камісія зняць з яго статус “злоснага парушальніка”, як яму “навесілі” новыя парушэнні […]. Пра дзве (!) атрыманыя віншавальныя паштоўкі я ўжо казала – з фантазіяй у іх слабавата.

Але на гэты раз адміністрацыя турмы 3-4 жніўня яўна ЧАКАЛА, што з ім нешта здарыцца – што??? І яно здарылася… Міколу амаль прымусова завялі ў суботу пад вечар у санчастку, дзе “знайшоўся” павышаны ціск (па Статкевічу танометры правяраюць). Пасля “аказанай дапамогі” яму стала горай, і назаўтра, калі ён проста ўпаў, дапамогу аказаць яму не спяшаліся на працягу 20 хвілін, калі сусед несупынна барабаніў у дзверы.

Назаўтра ж сканфіскавалі яго ліст да мяне… Чаму? Хацелі, каб пра гэта стала вядома як мага пазней? Нешта яшчэ планавалі? Спяшаліся?

Дарэчы, ужо і наступны ліст мусіў дайсці – няма…”

“…А яшчэ я днямі даведалася, што яшчэ ў красавіку, калі Мікола захварэў (верагодна, грыпам), з камеры былі выдаленыя ўсе цёплыя рэчы. Такая вось “тэрапія”…”

facebook.com