Абарона народнага мемарыялу памяці Рамана Бандарэнкі

Гэта стрым з вакна дому на плошчы Пераменаў, які знялі журналісткі “Белсату” Каця #Андрэева і Дар’я #Чульцова 15 лістапада, падчас абароны народнага мемарыялу памяці Рамана Бандарэнкі.

За асвятленне гэтых падзеяў на журналістак завялі крымінальную справу. Ім пагражае да 3 гадоў зняволення. Абедзве яны былі прызнаныя вязнямі сумлення. Гэты рэпартаж – сведчанне адвагі і адданасці працы журналіста.

00:00:00 На плошчы Пераменаў працягваюць збірацца людзі 00:18:29 На даху трансфарматарнай будкі запалілі белыя і чырвоня фаеры 00:29:02 Людзі ў чорным блакуюць вуліцу Чарвякова 00:29:57 Першы выбух на каля плошчы Пераменаў 00:30:59 Пачатак абстрэлу каля плошчы Пераменаў 00:32:10 Каля плошчы Пераменаў з’явіліся сілавікі са зброяй 01:47:03 Да пачатку падзеяў. Размова з людзьмі на плошчы Пераменаў