Абаронім сябе і сваіх дзяцей 21 кастрычніка ў 14.00 на Кастрычнікай плошчы Мінска

На пачатку грамадскага абурэння здзекамі і паборамі з салдатаў у Печах улада заняла звыклую пазіцыю: у нас усё цудоўна, а вашая крытыка – гэта спроба дыскрэдытацыі арміі. Але ўсё раптоўна памянялася, калі Беларускі Нацыянальны Кангрэс заявіў пра ўключэнне гэтай тэмы ў парадак дня “Марша абураных беларусаў 2.0”, які пачнецца 21 кастрычніка.

Улада адрэагавала імгненна. У галоўнага начальніка адразу з\’явіліся словы спачування для маці загінуўшага салдата, міністр абароны пачаў звальняць начальнікаў гэта салдата, а следчы камітэт – сажаць іх у турму.

Мы таксама планавалі патрабаваць 21-га падвышэння пенсій. І зараз улада заявіла пра іх павялічэнне на 5%.

Людзі яшчэ не выйшлі на Плошчу, а ўлады ўжо напалохаліся і саступілі. Бо яны чуюць нас толькі тады, калі мы збіраемся разам для публічнага пратэсту. Калі 21-га нас выйдзе няшмат, то расследаванне па смерці салдата спусцяць на тармазах і парадкі ў Печах паціху вернуцца да ранейшых. А рост пенсій хутка абнуляць праз інфляцыю. Ды невядома чаго яшчэ наўключаюць у новую версію дэкрэта пра падаткі з беспрацоўных.

Абаронім сябе і сваіх дзяцей 21 кастрычніка ў 14.00 на Кастрычнікай плошчы Мінска.
Уладу – народу!
Жыве Беларусь!

Мікалай Статкевіч, Фэйсбук