Навіны

Абвешчаныя пераможцы прэміі "Люблю Беларусь"

Лаўрэаты чацвёртай прэміі Маладога Фронту ў васьмі галінах вызначаліся праз інтэрнэт-галасаванне. Паводле намесніцы старшыні арганізацыі Насты Дашкевіч, у вызначэнні пераможцаў прынялі ўдзел больш за пяць тысячаў чалавек.

Глядзець відэа Глядзець відэа

У намінацыі «Беларусізацыя», за папулярызацыю беларускай мовы і культуры, перамагла журналістка Кацярына Кібальчыц, ініцыятарка нефармальных курсаў беларускай мовы Mova ci Kava.

Кацярына Кібальчыц, фота http://lovebelarus.by/

Кацярына Кібальчыц, фота http://lovebelarus.by/

У намінацыі «Pro-Belarus» — прэмія для замежнікаў, перамог былы пасол Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан.

Стэфан Эрыксан фота belsat.eu

Стэфан Эрыксан фота belsat.eu

У намінацыі «Журналістыка» — гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут.

Андрэй Пачобут фота belsat.eu

Андрэй Пачобут фота belsat.eu

У намінацыі «Культура» — Арсень Кугейка, беларускі бітбоксер. 

Арсень Кугейка фота budzma.org

Арсень Кугейка фота budzma.org

У намінацыі «Палітыка» — Віталь Каратыш, кандыдат на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Здабыў большасць у родным Кажан-Гарадку, хоць усё роўна не прайшоў у парламент.

Віталь Каратыш, фота arche.by

Віталь Каратыш, фота arche.by

У намінацыі «Грамадская чыннасць» — Дзяніс Кандратовіч, стваральнік аўкцыёну дабрачынных сустрэчаў «Мае сэнс«.

Дзяніс Кандратовіч фота http://lovebelarus.by

Дзяніс Кандратовіч фота http://lovebelarus.by

Намінацыя «Змагар году» — прызнаная 12 вязням сумлення. Па палітычных матывах у беларускіх турмах сядзяць: Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Лобаў, Мікола Аўтуховіч, Аляксандр Малчанаў, Мікалай Дзядок, Аляксандр Францкевіч, Ігар Аліневіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка. 

І ў намінацыі «Спорт» перамала плаўчыха, чэмпіёнка Еўропы, тройчы срэбная медалістка Летняй алімпіяды ў Лондане Аляксандра Герасіменя.

Аляксандра Герасіменя фота belsat.eu

Аляксандра Герасіменя фота belsat.eu

У.Ш.belsat.eu