Навіны

Ад Андрэя Саннікава прыйшоў кароткі ліст з калоніі «Віцьба-3»

«Я спрабую паведаміць, што са мной адбываецца…».

Як паведаміла жонка кандыдата ў прэзідэнты Ірына Халіп, у лісце Андрэй Саннікаў паведамляе, што атрымаў перадачу і коратка адзначае: «Я спрабую табе і іншым паведаміць аб тым, што са мной адбываецца, але лісты не праходзяць. Мабыць, пошта ў твой бок наогул перастала працаваць”.

Адначасова сёння адвакат палітвязня Марына Кавалеўская, якая ўжо амаль два месяцы не можа сустрэцца са сваім падабаронным, атрымала адказ на сваю скаргу з Магілёўскай абласной пракуратуры.

У адказе гаворыцца, што адвакат не быў дапушчаны да Саннікава ў Магілёўскую турму, дзе ён знаходзіўся ў перасылцы, зусім не таму, што ён транзітна перасыльны, а таму, што, аказваецца, ад яго нібыта не было заявы.

Хоць, паводле інфармацыі Хартыі\’97, яшчэ пасля першага этапу, калі Саннікава перавозілі з Наваполацка, была дамоўленасць, што перш за ўсё ў выпадку яшчэ аднаго этапу палітвязень піша заяву на прадастаўлення спаткання з адвакатам у кожнай турме або калоніі, у якой ён апынецца.

«Відавочна, што з маім мужам, што нешта адбываецца. Мяркую, што якраз што-небудзь з таго, аб чым казаў Зміцер Бандарэнка.

Гэта могуць быць катаванні, галадоўка, цяжкая хвароба. І ўлады спрабуюць схаваць гэта любым спосабам.

А гэты ліст прапусцілі выключна з-за таго, каб іх не западозрылі, што яны прысвоілі сабе перадачу”, — лічыць Ірына Халіп.

Наша Ніва