Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Адбылося чарговае пасяджэнне Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса

На пачатку пасяджэння Рада хвілінай маўчання ўшанавала памяць свайго памерлага сябры Івана Шэгі. 

Былі зацверджаны паўнамоцтвы Віктара Марчыка (ПБНФ) ў якасці новага прадстаўніка ў Радзе ад дэмакратычнай кааліцыі Слонімскага рэгіёна.

Таксама Рада Кангрэса зацвердзіла паўнамоцтвы Грыгорыя Крывіцкага (Рух “За свабоду”) ў якасці прадстаўніка ад нядаўна створанай дэмакратычнай кааліцыі рэгіёна Мозыр-Калінкавічы.

Згодна з рашэннямі ўстаноўчай сесіі Беларускага нацыянальнага кангрэса, якая адбылася 15 траўня гэтага года, Рада БНК фармуецца з прадстаўнікоў агульнанацыянальных дэмакратычных арганізацый і рэгіянальных дэмакратычных кааліцый – па тры ад кожнай з абласцей. 

Зараз у Радзе прадстаўлены 8 рэгіянальных кааліцый з 18 магчымых. Кааліцыі не былі ўтвораны ў шэрагу рэгіёнаў нягледзячы на тое, што на агульных сходах актывістаў там падаўляючай большасцю галасоў (90%-100%) былі прыняты рашэнні аб аб\’яднанні і аб падтрымцы Кангрэса. Па меркаванню рэгіянальных прадстаўнікоў у Радзе, гэта адбылося з-за актыўных спробаў мінскага кіраўніцтва некаторых партый, найперш АГП, перашкодзіць аб\’яднанню.

Рада БНК прыняла рашэнне працягнуць працу па фармаванню рэгіянальных дэмакратычных кааліцый. Але надалей кааліцыі будуць утварацца нават тады, калі супраць гэтага будуць выступаць кіраўнікі мясцовых філій некаторых партый. Рада вырашыла, што працэс аб\’яднання будзе працягвацца, нягледзячы на інспіраваныя звонку спробы сабатаваць яго. Ад здольнасці патрыятычных сілаў стварыць моцную і рашучую аб\’яднаную сілу будзе залежыць лёс краіны.
Таксама Рада БНК прыняла яшчэ шэраг рашэнняў, пра якія будзе паведамлена пазней.

Вёў пасяджэнне Рады прадстаўнік Гомельскай кааліцыі Алесь Яўсеенка.

Мікалай Статкевіч, facebook.com