Акцыя, прысвечаная гадавiне “рэферэндума” 1996 г.
24 лiстапада 2015 года у 18.00 каля ГУМа у Мiнску пачнецца акцыя, прысвечаная гадавiне “рэферэндума” 1996 г., пасля якога у Беларусi была усталявана дыктатура.
Акцыя будзе прысвечана памяцi былых мiнiстра унутраных спраў Юрыя Захаранкi i старшынi Цэнтральнай выбарчай камiсii Вiктара Ганчара, якiя з-за супрацiву дыктатуры былi пазбаўлены пасадаў, а потым выкрадзены i забiты па загаду дыктатара.
Мы пройдзем разам да месцаў, дзе працавалi забiтыя – будынкаў МУС i ЦВК, каб запалiць там знiчы памяцi пра iх. Прасiў бы прыносiць на акцыю знiчы (лампадкi). Тыя, хто хоча прыйсцi з партрэтамi забiтых палiтыкау, могуць гэта зрабiць.
Калi мы перастанем нагадваць грамадству пра палiтычныя забойствы, яны могуць паўтарыцца!
Калi забудзем, як у нас забралi свабоду, у нас яе будуць забiраць зноў i зноў…