Актывісты партыі Мікалая Статкевіча правялі акцыю ля амбасады РФ у Варшаве
Беларусы нагадалі аб таксічнасці Крамля і яго стаўленіка Лукашэнкі. 1 чэрвеня ля амбасады Расеі ў Варшаве прайшла акцыя, арганізаваная партыяй “Народная Грамада” Мікалая Статкевіча. Пра гэта нам паведамілі ўдзельнікі акцыі.
У дачыненні да палітыка зараз праходзіць таемны судовы працэс. Сумесна з Мікалаем Статкевічам па адной “справе” спрабуюць асудзіць Сяргея Ціханоўскага, Ігара лосіка, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова.
Удзельнікі акцыі заявілі, што лічаць урад Расеі сусветным агрэсарам, таксічным для ўсяго свету, а нелегітымнага ўзурпатара Лукашэнкі-стаўленікам Масквы
Да акцыі ля амбасады Расеі далучыўся актывіст Руху “Свабодны Ідэл-Урал” Нафіс Кашапаў, які падымае пытанне пра рэпрэсіі акупантаў у дачыненні да крымскіх татараў.