Грамадская акцыяНародная ГрамадаПалітвязні

Актывісты партыі Мікалая Статкевіча правялі акцыю ля амбасады РФ у Варшаве

Беларусы нагадалі аб таксічнасці Крамля і яго стаўленіка Лукашэнкі. 1 чэрвеня ля амбасады Расеі ў Варшаве прайшла акцыя, арганізаваная партыяй «Народная Грамада» Мікалая Статкевіча. Пра гэта нам паведамілі ўдзельнікі акцыі.

У дачыненні да палітыка зараз праходзіць таемны судовы працэс. Сумесна з Мікалаем Статкевічам па адной «справе» спрабуюць асудзіць Сяргея Ціханоўскага, Ігара лосіка, Уладзіміра Цыгановіча, Арцёма Сакава і Дзмітрыя Папова.

Удзельнікі акцыі заявілі, што лічаць урад Расеі сусветным агрэсарам, таксічным для ўсяго свету, а нелегітымнага ўзурпатара Лукашэнкі-стаўленікам Масквы

Да акцыі ля амбасады Расеі далучыўся актывіст Руху «Свабодны Ідэл-Урал» Нафіс Кашапаў, які падымае пытанне пра рэпрэсіі акупантаў у дачыненні да крымскіх татараў.