Алесь Арастовіч асуджаны на 10 сутак

Сёння, 17 сакавіка 2014 г., суд Савецкага раёну пакараў 61-гадовага намесніка старшыні аргкамітэта па стварэнню БСДП (Народная Грамада), давераную асобу Мікалая Статкевіча на выбарах 2010 года Аляксандра Арастовіча 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Былога палітвязьня зьвінавацілі ва ўдзеле ў несанкцыянаваным пікеце.

Старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антоля Лябедзьку Савецкі суд Менску пакараў 15 суткамі арышту. 10 сутак адміністрацыйнага арышту атрымаў Ўладзімер Раманоўскі.