« Алесь Бяляцкі ўважліва сочыць за падзеямі ва Украіне

Палітычны зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі, які асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў зняволення і адбывае пакаранне ў Бабруйскай калоніі №2, ўважліва сочыць за падзеямі ва Украіне і ўсхваляваны імі. Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, нягледзячы на недахоп інфармацыі, шмат у якіх лістах ён звяртаецца да ўкраінскай тэмы.

 

Наталля Пінчук:

– У адным з лістоў ён напісаў, што вельмі хвалюецца, каб гэтую сітуацыю не выкарысталі сілы з боку, як гэта ўжо бывала ў гісторыі Украіны. Па сутнасці, на жаль, так зараз і атрымліваецца. У апошнім лісце ён зноў піша пра Украіну. “Трывожаць моцна ўкраінскія падзеі. Украіна хістаецца. З Крымам узнікае вялікая спакуса для “вялікага брата”.

“Таму, чым усё гэта скончыцца, – невядома”, – піша Алесь Бяляцкі. “Усе мае праблемы выглядаюць драбнейшымі і больш сціплымі ў параўнанні з тым, што адбываецца ў нашых паўднёвых суседзяў,” – гаворыцца ў лісце Алеся Бяляцкага. “Нават немагчыма за нешта брацца і нешта рабіць, каб не ўзгадваць пра падзеі ва Украіне. Усе думкі – там,” – дадае зняволены праваабаронца.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя