Навіны

Аляксандр Атрошчанкаў:” Давайце хаця б раз на тыдзень зробім ліст палітвязню самай важнай справай”

— Ведаю па свайму досведу, першае, што следства, а потым турэмшчыкі намагаюцца зрабіць – гэта ізаляваць цябе, стварыць уражанне, што ты сам на сам з сістэмай… Кожны дзень цябе кажуць «Ты нікому не патрэбны, пра цябе ўсе забыліся…»

Былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў падтрымаў кампанію салідарнасци з палітвязнямі, якую распачаў камітэт “Салідарнасць”.

— Ведаю па свайму досведу, першае, што следства, а потым турэмшчыкі намагаюцца зрабіць – гэта ізаляваць цябе, стварыць уражанне, што ты сам на сам з сістэмай… Кожны дзень табе кажуць: «Ты нікому не патрэбны, пра цябе ўсе забыліся…»

У гэтай сітуацыі цяжка пераацаніць значэнне кожнага ліста – ад сяброў, родных, незнаёмых. Кожны ліст з волі – гэта не толькі маральная падтрымка. Гэта рэальная дапамога чалавеку, які кожны дзень і кожную хвіліну вядзе няроўны бой з сістэмай.

Варта дадать, што кожны палітвязень не проста сядзіць, а працягвае выконваць сваю місію і за кратамі. На кожнага з гэтых людзей  звяртаюць шмат увагі не толькі турэмшчыкі, але і іншыя зняволеныя. Тая падтрымка, якую яны атрыміліваюць з волі – і матэрыяльная, і маральная – гэта паказчык нашага стаўляння да гэтых людзей, да іх мужных учынкаў, гэта ўскосная адзнака не толькі тых, хто за кратамі, але і тых, хто на волі.

У кожнага з нас ёсць сотні і тысячы вялікіх і не вельмі спраў, з-за якіх мы часта адкладваем «на потым» тое-сёе, што падаецца не такім істотным. Давайце хаця б раз на тыдзень зробім ліст палітвязню самай важная справай.

Салідарнасць