Марцін Шульц: Мы павінны імкнуцца ізаляваць дыктатара без ізаляцыі краіны.

Прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц даў эксклюзіўнае інтэрв\’ю галоўнаму рэдактару сайта  charter97 Наталлі Радзінай.

Сярод іншых пытанняў было і пытанне пра кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года, палітвязня Мікалая Статкевіча, з якім Марцін Шульц даўно асабіста знаёмы.

Марцін Шульц сказаў:

– Мы робім усё магчымае для таго, каб дамагчыся яго вызвалення і выхаду з турмы. Лідар маёй партыі Зігмар Габрыэль знаходзіцца ў пастаянным кантакце з тымі членамі яго сям\’і, якія зараз жывуць у Германіі. Мы стараемся аказваць падтрымку Мікалаю Статкевічу ўсімі сродкамі, якія маюцца. Ён з\’яўляецца адным з найбольш пацярпелых ад рэжыму.

Марцін Шульц таксама патлумачыыў сваю прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да дыктатуры ў Беларусі і мяркуемую спробу Рады Еўразвяза зняць санкцыі з некаторых чыноўнікаў. Абмяркоўалася і пытанне аб магчымасці запрасіць на саміт у Вільні прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі ў якасці адзіных прадстазнікоў Беларусі.

Марцін Шульц сустрэўся ў Брусэлі з галоўным рэдактарам сайта charter97.org Наталляй Радзінай.Адносна таго, якой аінна быць палітыка Захаду ў дачыненні да беларускага рэжыму, Марцін Шульц сказаў:

– Мы павінны імкнуцца ізаляваць дыктатара без ізаляцыі краіны. Гэта нялёгка. Ваша першае пытанне было аб зняцці візавых абмежаванняў у дачыненні да некаторых прадстаўнікоў рэжыму. Чаго мы павінны пазбягаць, так гэта гульняў Лукашэнкі з намі. Яго стратэгія ў апошнія гады складалася ў невялікіх кроках, саступках і кампрамісах, якія ён рабіў час ад часу. Але за імі ішоў рост рэпрэсій унутры краіны. Ён павінен дакладна ведаць, што нават калі ён часткова будзе супрацоўнічаць з ЕЗ, гэта дапаможа пазбегнуць пакут вашаму народу і вашай краіне.

«Ваш час абмежаваны» – такім павінна быць пасланне. Што тычыцца некаторых краін, якія інтэнсіўна супрацоўнічаюць з беларускімі ўладамі, то Еўрапейскі звяз не можа пагадзіцца з тым, што мы з аднаго боку супрацоўнічаем з імі, а з другога боку яны супрацоўнічаюць з Лукашэнкам. Ізаляцыя азначае, што мы павінны паказаць усяму свету, што ў Лукашэнкі няма ніякіх шанцаў у сярэдне-і доўгатэрміновай перспектыве для палітычнага выжывання.

Поўны тэкст інтэрв\’ю можна прачытаць на сайце Хартыя97