Выбары

Анатоль Лябедзька: Буду ігнараваць працэдуру «галасавання»

«Выбараў» у Беларусі няма, і нядзелю 11 кастрычніка лепш правесці з карысцю для сябе і сям\’і.

Пра гэта ў інтэрв\’ю charter97.org распавёў старшыня Аб\’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

– Вы казалі, што пустыя ўчасткі 11 кастрычніка будуць катастрофай для рэжыму. Што вы маеце намер рабіць у гэты дзень?

– «Выбараў» у Беларусі няма. Але выбар у кожнага ёсць: можна з\’ездзіць наведаць цешчу, можна на рыбалку, можна ў лес. Мы выкарыстоўвалі гэтую кампанію для камунікацыі з людзьмі. Але рэалізаваць нашу праграму мы зможам толькі тады, калі будуць свабодныя і справядлівыя выбары.

А вось як інструмент ціску на ўладу – мы будзем выкарыстоўваць ігнараванне так званай «працэдуры галасавання». І пра ігнараванне я буду казаць да самага 11 кастрычніка, а ў сам гэты дзень зраблю нешта, што будзе карысным для мяне і сям\’і. А на наступны дзень прадоўжу то, чым займаюся апошнія некалькі месяцаў: прадоўжу тлумачыць людзям, навошта ім патрэбныя свабодныя сумленныя выбары, і чаму без іх перамен у краіне не будзе.

Я думаю, што мала хто прыйдзе на ўчасткі па «закліку сэрца». Але мы ўсё адно павінны тлумачыць людзям, што без свабодных і сумленных выбараў перамены да лепшага немагчымыя. Аляксандр Лукашэнка не развяжа ніводнай з праблем, завастрыўшыхся падчас гэтай «кампаніі»: гэта крызіс выбарчай мадэлі і фінансава-эканамічны крызіс.

Хартыя\’97