Выбары

Анатоль Лябедзька: Цікавасці да выбарчай кампаніі ў людзей няма

Беларусы кажуць, што ў нас галасы не лічаць.

Пра гэта заявіў у інтэрв\’ю «Радыё Свабода» старшыня Аб\’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

«З аднаго боку, я канстатую: улада з выбарчай сістэмай прыйшла ў тупік. Цікавасці да выбарчай кампаніі, нават прэзідэнцкай, няма. У людзей не гараць вочы. Яны хочуць пераменаў, але не глядзяць на выбары як на інструмент пераменаў. Тут не адчуваецца непасрэднай сувязі», – заявіў палітык.

Cа слoў Анатоля Лябедзькі, людзі кажуць, што «ў нас галасы не лічаць».

«Думаю, уладзе трэба задумацца, што рабіць. Бо гэта першая прэзідэнцкая кампанія з такой нізкай цікавасцю. Гэта значыць ёсць цікавасць да пераменаў, але няма цікавасці да выбарчай кампаніі», – заявіў лідар АГП.