Актуальна

Андрэй Іларыёнаў: Жэнеўскія перамовы — гэта Мюнхен-2014, нават горш

Украінцы, вам здрадзілі.

Такое меркаванне па выніках перамоваў у Жэневе выказаў Андрэй Іларыёнаў у сваім “жывым журнале”

Апублікаваны афіцыйны тэкст чатырохбаковай заявы па выніках Жэнеўскай сустрэчы 17 красавіка. Карціна выглядае наступным чынам: Пуцін атрымаў усё, што хацеў. Падобна на тое, нават больш.

1. Украіна дэ-факта пагадзілася на «знешняе кіраванне» — пытанні, якія адносяцца да выключнай юрысдыкцыі нацыянальных уладаў ва ўнутранай палітыцы, цяпер будуць вырашацца знешнімі ў адносінах да Украіны сіламі.

Гэтымі вонкавымі сіламі з\’яўляюцца Захад і Расія. Як сябе ў адносінах да Украіны праявіў Захад, можна меркаваць па тым, як ЗША і Вялікабрытанія выконваюць свае абавязацельствы перад Украінай па Будапешцкім мемарандуме. Як выконвае свае абавязацельствы перад Украінай цяперашні расейскі рэжым, тлумачыць не трэба.

Іншымі словамі, названай заявай легалізуецца дэ-факта знешняе кіраванне Украінай.

2. У дакуменце адсутнічае патрабаванне вывесці з тэрыторыі Украіны расійскія войскі, улучна са спецназам ГРУ, ФСБ, ССА і іншыя.

То бок, іх прысутнасць ва Украіне цяпер дэ-факта легалізавана.

3. У дакуменце наогул не гаворыцца пра расійскую агрэсію.

У ім няма ні слова пра вайну, якая вядзецца пуцінскім рэжымам супраць Украіны. Гэта значыць, зараз нават сам факт расійскай агрэсіі легалізаваны.

4. У дакуменце няма ні слова аб захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

У ім нават на ўзроўні заявы прадстаўнікі цяперашняга расійскага рэжыму не гарантавалі міжнародна прызнаныя межы Украіны. Іншымі словамі, легалізавана іх парушэнне.

5. У дакуменце няма ні слова пра Крым.

Гэта значыць захоп, акупацыя, анексія Расіяй Крыма дэ-факта легалізаваныя міжнародным пагадненнем з удзелам украінскіх уладаў (бо ўкраінская ўлада падпісала заяву разам з агрэсарам пасля даты анексіі ім Крыма).

6. Канстытуцыйны працэс ва Украіне цяпер пойдзе па «інклюзіўнай формуле з удзелам рэгіёнаў»,

гэта значыць ён дае легальную аснову сепаратыстам ліквідаваць унітарны характар украінскай дзяржавы.

7. Усе сепаратысты атрымліваюць амністыю.

8. Вызваленне будынкаў і ўстаноў, гэтак жа як і раззбраенне т.зв. «Самаабароны», на Усходзе Украіны неістотна, так як, па-першае, першыя і так павінны былі быць вызваленыя, а другія і так павінны былі быць раззброеныя.

Па-другое, з-за таго, што Жэнеўскай заявай усе сепаратысты цяпер амніставаныя, яны цяпер правядуць будучы час не ў турме, а за сталом перамоваў, выпрацоўваючы, так бы мовіць, новую Канстытуцыю Украіны.

9. «Інклюзіўны з удзелам рэгіёнаў» працэс падрыхтоўкі Канстытуцыі, які прадвызначае федэратыўны характар Украіны, не карыстаецца колькі-небудзь прыкметнай публічнай падтрымкай

ні ў цэлым у краіне, ні ў адным рэгіёне Украіны і непазбежны яе падзел.

10. Наступствы працэсу федэралізацыі празрыстыя і цалкам прадказальныя —

лідары сепаратыстаў выбіраюцца ў органы рэгіянальнай улады і затым (з дапамогай або без дапамогі расійскіх камандас) паўтараюць у сваіх рэгіёнах добра вядомы крымскі сцэнар.

11. Вынік працэсу федэралізацыі — стварэнне нават не Федэратыўнай Украіны, аб чым некалькі дзён таму паведамляў Цеміргаліеў, а Наваросіі (ад Харкава да Адэсы»), якую гэтак натхнёна ў чацвер апяваў Пуцін.

12. Правядзенне прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў дакументам не гарантаванае.

Лаўроў на брыфінгу спецыяльна гэта падкрэсліў, што азначае, што расійскія агенты будуць працягваць іх зрываць, а расійскія ўлады па-ранейшаму будуць казаць, што ўлады ў Кіеве нелегітымныя (як па-ранейшаму казаў Пуцін).

13. Згодна з дакументам, колькі-небудзь сур\’ёзныя арганізаваныя сілы, здольныя супрацьстаяць расейскай агрэсіі (Самаабарона Майдану, Аўтамайдан, Правы сектар) падлягаюць раззбраенню.

У выніку ва Украіны не застаецца наогул нікога, здольнага яе абараніць. Дзеянні афіцыйных украінскіх арміі, міліцыі, спецпадраздзяленняў мы ўсё ўжо бачылі.

14. Калі ж гэтыя новыя сілы — зародкі будучых сілавых структур новай Украіны — не стануць выконваць патрабаванні Жэнеўскага заявы, то на іх нацкуюць авакаўскую міліцыю, поўную беркутаўцаў і іншых кадраў ранейшага рэжыму,

характар дзеянняў якіх быў пераканаўча прадэманстраваны ў ходзе забойства Аляксандра Музычкі, а таксама збіцця кіеўскіх добраахвотнікаў харкаўскай міліцыяй на Палтаўскай шашы. Як вядома, падчас збіцця і здзекаў мянты прыгаворвалі: «Гэта табе за Майдан!» Яшчэ ўчора такія дзеянні для іх былі нелегітымнымі, якія пагражаюць магчымымі пераследамі, сёння яны сталі ўжо зусім законнымі.

15. У адрозненне ад Украіны, выкананне абавязацельстваў якой па гэтай дамове зараз будзе забяспечвацца подпісам украінскага боку, ціскам на яе Захаду і рэгулярнымі істэрыкамі расейскага МЗС, выкананне абавязацельстваў з расійскага боку (дарэчы, цікава, якіх? — у тэксце заявы пра гэта нічога няма) будзе забяспечвацца таксама, як і яе абавязацельствы па Будапешцкім мемарандуме.

16. У той момант, калі падтрымка ў Украіне ўступлення краіны ў НАТА рэзка вырасла, а па некаторых апытанняў ўжо перавысіла 50% нават на Поўдні і Усходзе, украінскія ўлады падпісаліся пад пазаблокавым статусам краіны.

Гэта значыць гарантавалі новыя агрэсіі і інтэрвенцыі ўсходняга суседа па яго капрызе.

17. Украінцы! Іншымі словамі, у вас не толькі вераломна і подла адабралі Крым. Цяпер у вас на вачах ва ўсяго свету пад гарантыі Захаду і са згоды цяперашніх украінскіх уладаў «цалкам легітымна» будуць забіраць Наваросію

(на жаль, гэта цяпер ужо нават не федэратыўная Украіна, і з гэтым ўжо дэ-факта пагадзіліся цяперашнія ўкраінскія ўлады), рэзаць краіну, забіваць патрыётаў, ліквідаваць, хай аддалены і слабы, але шанец на ўдзел у сістэме калектыўнай бяспекі, знішчаць магчымасць хоць нейкі абароны ад прагнага хамаватага «брата», і ў астатнім па дробязі — займацца вашым «знешнім кіраваннем».

Адным слова, як вас ужо шматкроць папярэджвалі на старонках гэтага блогу, тое, што адбылося, гэта Мюнхен-2014.

Як вас папярэджвалі, рэйдарскі захоп буйной еўрапейскай краіны можна здзейсніць і без танкаў.

Галоўнае, каб ва ўладзе былі здраднікі.

Або intellectually challenged.

Ці наадварот.

У чым, увогуле, няма вялікай розніцы.

Text of Joint Diplomatic Statement on Ukraine

APRIL 17, 2014

Following is a joint statement on Thursday by the four parties — the United States, the European Union, Russia and Ukraine — meeting in Geneva to discuss the continuing conflict in Ukraine:

The Geneva meeting on the situation in Ukraine agreed on initial concrete steps to de-escalate tensions and restore security for all citizens.

All sides must refrain from any violence, intimidation or provocative actions. The participants strongly condemned and rejected all expressions of extremism, racism and religious intolerance, including anti-Semitism.

All illegal armed groups must be disarmed; all illegally seized buildings must be returned to legitimate owners; all illegally occupied streets, squares and other public places in Ukrainian cities and towns must be vacated.

Amnesty will be granted to protesters and to those who have left buildings and other public places and surrendered weapons, with the exception of those found guilty of capital crimes.

It was agreed that the O.S.C.E. Special Monitoring Mission should play a leading role in assisting Ukrainian authorities and local communities in the immediate implementation of these de-escalation measures wherever they are needed most, beginning in the coming days. The U.S., E.U. and Russia commit to support this mission, including by providing monitors.

The announced constitutional process will be inclusive, transparent and accountable. It will include the immediate establishment of a broad national dialogue, with outreach to all of Ukraine’s regions and political constituencies, and allow for the consideration of public comments and proposed amendments.

The participants underlined the importance of economic and financial stability in Ukraine and would be ready to discuss additional support as the above steps are implemented.

Наша ніва