Партрэты палітвязня Васьковіча развесілі ў менскім метро

У менскім метро прайшла акцыя салідарнасці з беларускім палітвязнем.

Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты правялі акцыю ў менскім метро, яшчэ раз нагадаўшы з дапамогай улётак менчукам і ўладам аб сітуацыі з беларускімі палітвязнямі, і перш за ўсё з сябрам БХД Яўгенам Васьковічам, паведамляе прэс-служба БХД.

Нагадаем, як стала вядома аргкамітэту па стварэнні партыі БХД з крыніц у магілёўскай турме №4, на Яўгена Васьковіча адміністрацыя пачала аказваць усебаковы ціск праз асуджаных.

Калі раней Васьковіча катавалі, бясконца змяшчаючы яго ў штрафны ізалятар, абмяжоўваючы ў ежы, спатканнях і перадачах, то зараз турэмшчыкі абралі іншую тактыку – задзейнічалі іншых асуджаных.

Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамалотавым. Яго прысудзілі да 7 гадоў зняволення паводле абвінавачання ў спробе падпалу дзвярэй бабруйскага аддзялення КДБ. Шмат разоў яго кідалі ў карцэр. Пазней з калоніі палітвязень быў пераведзены ў Магілёўскую турму як «злосны парушальнік рэжыму».

Фотаздымкі глядзіце тут: Хартыя\’97

#minsk2014, #минск2014, #мінск2014 #worldcup2014 #hockey2014, #хоккей2014 #belarus2014, #icehockey-2014, #icehockey2014