Андрэя Гайдукова пасадзілі на 10 сутак

Сябра аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова 25 лістапада судзілі ў Полацкім гарадзкім судзе за раздачу на вуліцы ўлётак з інфармацыяй пра палітвязьняў.

Судзьдзя Ўладзімер Бясецкі пакараў актывіста 10 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Андрэя Гайдукова затрымалі пра раздачы ў Полацку ўлётак з надпісамі «Мікалай Статкевіч — свабоду» і «Палітзьняволенаму Дзядку хочуць дадаць яшчэ год турмы». 24 лістапада разам з Андрэем Гайдуковым быў затрыманы Антон Паўлаў, які фатаграфаваў акцыю на фота. Яго адвезьлі ў міліцыю і прымусілі выдаліць усе здымкі.

Радыё Свабода