Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса перадае паўнамоцтвы Радзе
Аргкамітэт Беларускага нацыянальнага кангрэса перадасць свае паўнамоцтвы Радзе Кангрэса на пасяджэнні, якое адбудзецца 28 траўня ў Мінску.
На сваім апошнім пасяджэнні сёння, 20 траўня, аргкамітэт прыняў праект Рэгламента, які будзе прапанаваны для разгляду і зацвержання Радзе Кангрэса.
Такаса аргкамітэт прыняў дзве заявы: Зварот да дэлегатаў і гасцей устаноўчай сесіі Кангрэса і заяву з нагоды спроб улады перашкодзіць працы Кангрэса., якія будуць надрукаваныя неўзабаве.