Беларускі Нацыянальны Кангрэс

РЭГЛАМЕНТ ПРАЦЫ РАДЫ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА КАНГРЭСА (праект)

20 траўня на выніковым пасяджэнні аргкамітэта Кангрэса быў прыняты праект Рэгламента працы Рады Кангрэса, які будзе прапанаваны для разгляду першаму пасяджэнню Рады 28 траўня.

ПРАЕКТ

РЭГЛАМЕНТ ПРАЦЫ РАДЫ БЕЛАРУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА КАНГРЭСА

Рада Беларускага нацыянальнага кангрэса (БНК) фармуецца шляхам наўпроставага дэлегавання з ліку прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый (па 1 чалавеку ) і прадстаўнікоў рэгіянальных кааліцый дэмакратычных структур – па 3 чалавекі  ад кожнай вобласці і горада Мінска, з правам іх замены.

Рада БНК арганізуе сваю дзейнасць у адпаведнасці з наступнымі правіламі:

  1. Роўнасць усіх сябраў Рады паміж сабой.
  2. Старшынства на пасяджэннях Рады – па чарзе. Старшыня наступнага пасяджэння абіраецца на папярэднім.
  3. Старшыня пасяджэння не пазней чым за 5 дзён абвяшчае ўсіх сябраў Рады пра месца, дату і час пасяджэння, рыхтуе для яго праект парадку дня, арганізуе падрыхтоўку праектаў дакументаў Рады.
  4. Кворум пасяджэння Рады – не меней 2/3 ад яе колькаснага складу на момант правядзення Рады.
  5. Рада прызначае пастаяннага сакратара, які вядзе яе справаводства.
  6. Рашэнне Рады лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала не меней 2/3  удзельнікаў пасяджэння.
  7. Перыядычнасць пасяджэнняў Рады – не радзей аднаго разу на месяц.
  8. Па пісьмовай прапанове 1/3 сябраў Рады можа быць склікана яе тэрміновае пасяджэнне.

Рада можа запрашаць на свае пасяджэнні з правам дарадчага голаса прадстаўнікоў дэмакратычных структур.