Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Аргкамітэт кангрэсу дэмакратычных сіл працягвае сустрэчы ў рэгіёнах

У Наваполацку 26 сакавіка адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, Уладзімерам Някляевым, Вячаславам Сiўчыкам і Сяргеем Марцалевым паведамляе “Свободный Регион”.

На сустрэчы госці распавядуць аб Кангрэсе дэмакратычных сіл, а таксама пра сваю палітычную і грамадскую дзейнасць. Кожны, хто жадае, зможа задаць ім пытанні. Прыходзьце ў канферэнц-залу гасцiничнага комплексу «Дружба» па адрасе: г. Наваполацк, вул. Я. Коласа, д. 46 у 14:00.

Шлях да комплексу можна пазлядзець ТУТ.