Беларусь адзначае Дзень Волі
25 сакавіка менчукі і госьці Менску адзначылі 98-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі шэсьцем ад помніка Янку Купалу да ўнівэрсаму «Рыга».
У іншых гарадах Беларусі сёньня таксама заплянаваныя ўрачыстасьці — пікеты, мітынгі, ўскладаньне кветак да магілаў дзеячоў БНР. Чакаюцца рэпартажы нашых карэспандэнтаў. Тым часам у сацяльных сетках зьяўляюцца паведамленьні пра тое, што студэнтаў сталічных унівэрсытэтаў просяць не хадзіць на Дзень Волі і нават раней адпускаюць з заняткаў, каб тыя зьехалі дадому. А што ў вас? Пішыце пра сёньняшнія падзеі ў сваіх гарадах з хэштэгам #ДзеньВолі.
Напісаць на Твітэры Сачыць можна тут: @svaboda #дзеньволі