Мікалай Статкевіч

Лідэр партыі "Народная Грамада"

Навіны

Арыштаваны Андрэй Пачобут (дадаецца)

Супраць журналіста завялі крымінальную справу. Яго вінавацяць паводле артыкулу «паклёп на прэзыдэнта».

Падставамі для абвінавачваньня сталі артыкулы на сайтах «Хартыя 97» і «Беларускі партызан».

ачобута арыштавалі ў ягонай хаце ў Горадні вечарам 21 чэрвеня. Жонка Андрэя Пачобута Аксана распавяла, што прыходзіў той самы сьледчы Гарадзенскай пракуратуры Арсені Нікольскі, які раней вёў справу Пачобута і міліцыянты. У хаце яны нічога не шукалі, сказалі адразу, што прыйшлі па Андрэя і кампутары.

У хаце зрабілі ператрус. Сканфіскавалі кампутары. Пачобута павезьлі на допыт. Ён адмовіўся адказваць на пытаньні. Яго завезьлі ў гарадзенскую турму.

Пачобута вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу 367, частка 2 — «паклёп у адносінах прэзыдэнта, што ўтрымліваецца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным ці публічна дэманструемым творы, альбо ў СМІ, зьдзейснены асобай, што раней была асуджана за паклёп альбо зьнявагу».

Паводле Крымінальнага кодэксу, журналіста могуць пакараць абмежаваньнем волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленьне волі на такі ж тэрмін.

Польскі МЗС пра арышт Пачобута: «Чарговы доказ кепскай сытуацыі з правамі чалавека»

Жонка журналіста Аксана Пачобут паведаміла Радыё Свабода:Жонка журналіста Аксана Пачобут

«Сёньня Андрэй працаваў у хаце, пісаў артыкул пра Алеся Бяляцкага. Прыйшла міліцыя да нас дадому, з абласной пракуратуры. Прыйшло шэсьць чалавек, гэта быў сьледчы, два чалавекі ў мундзірах, і яшчэ два мужчыны і адна жанчына ў цывільным. Сьледчы сказаў, што ў нас у хаце будзе вобшук, але што гэта ўсё адбудзецца хутка, бо яны прыйшлі за кампутарам і за Андрэем, каб звазіць яго на допыт. Усё трывала, як мне падалося, менш за гадзіну. Яны забралі кампутар і забралі Андрэя, які ўжо ведаў, што яго сёньня пасадзяць у турму. Ён сабраў у сумку рэчы, якія змог сабраць на хуткую руку. Яго адразу адвезьлі ў пракуратуру, там ён сустрэўся з адвакатам, адмовіўся даваць паказаньні, і яго адразу павезьлі ў турму.

Ён сказаў мне падчас вобшуку, што ў яго была такая інфармацыя, паводле якой ён мог рабіць высновы, што яго зноў пасадзяць у турму, што зноў будзе ўзбуджаная крымінальная справа супраць яго».

Праваабаронца Тацяна Равяка:

Праваабаронца Тацяна Равяка:

«Канечне, гэта вельмі кепскія тэндэнцыі — напярэдадні выбараў затыкаць рот журналістам. Гэты арышт — папярэджаньне ўсім журналістам, якія ў тым ліку зьбіраюцца аб’ектыўна асьвятляць выбары, у тым ліку паказваць нейкія недахопы, якія існуюць у краіне падчас выбарчай кампаніі і ня ў зьвязку з выбарчай кампаніяй, у сувязі з агульнай сытуацыяй у краіне. Гэта проста знак усім астатнім журналістам прыкрыць рот».

 

Намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец:

Намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец:


«Ёсьць некалькі рэчаў, на якія я хацеў бы зьвярнуць увагу. Андрэй і зараз знаходзіцца, як кажуць, пад артыкулам, бо ён быў асуджаны год назад і атрымаў тэрмін з адтэрміноўкай. І тое, што зараз ідзе іншая справа, паказвае, што ягонае ўмоўнае пакараньне можа стаць рэальным, незалежна ад таго, як справа будзе разглядацца надалей».

Віктар ІвашкевічВіктар Івашкевіч

Пакараньне, прадугледжанае за паклёп і абразу (паводле п. 2 артыкулаў 188, 189): штраф ці папраўчыя работы да двух гадоў, арышт (адпаведна да шасьці ці трох месяцаў), абмежаваньне волі да трох гадоў.
Андрэй Пачобут — карэспандэнт польскай «Газэты выборчай» у Беларусі. У аснове крымінальнай справы — публікацыі журналіста: восем з «Газэты выборчай» і дзьве з інтэрнэту — зь «Беларускага партызана» і «Жывога журналу». Андрэю Пачобуту прад’явілі абвінавачаньне па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу РБ — 368 (частка 1) — «абраза» і 367 (частка 1) — «паклёп» у адносінах да прэзыдэнта.

Радыё Свабода

Валянцін Стэфановіч: «Арышт Пачобута дэманстратыўны. Гэта сыгнал Захаду, што Менск ня будзе прыслухоўвацца да яго патрабаваньняў. Андрэй Пачобут ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасьці паводле артыкула 367 (паклёп у дачыненьні да прэзыдэнта). Ён быў асуджаны на пазбаўленьне волі з адтэрміноўкай да трох гадоў. І цяпер у дачыненьні да яго будзе прымяняцца кваліфікацыя па другой частцы артыкула — як да асобы, якая раней зьдзяйсьняла падобныя злачынствы. Усё ўскладняецца тым, што новая крымінальная справа ўзбуджаецца ў пэрыяд, калі ня скончылася адтэрміноўка па папярэдняй крымінальнай справе. Цяпер яму пагражае ад 3 да 5 гадоў пазбаўленьня волі. І варыянтаў выкарыстаньня абмежаваньня волі тут, напэўна, не атрымаецца».

Аляксей Кароль

Аляксей Кароль: «Тут трэба адзначыць два складнікі. Па-першае, Пачобут, які быў асуджаны па гэтым жа артыкуле, не скарыўся. Ён таленавіты аўтар, ягоныя артыкулы былі ўплывовымі. І ўлады вырашылі адпомсьціць.

Другі чыньнік: Пачобут — журналіст. Гэта сыгнал усім мэдыям, журналістам перад выбарамі. Улады ўспрымаюць незалежныя мэдыі як галоўнага праціўніка».

Радыё Свабода

Польшча патрабуе тэрмінова вызваліць журналіста Андрэя Пачобута.

Аляксей Кароль
У сувязі з гэтым замежнапалітычнае ведамства выклікала амбасадара Беларусі ў Польшчы Віктара Гайсёнка, паведамляе Polskie radio.
Амбасадару ўручана нота пратэсту. З Віктарам Гайсёнкам сустрэўся намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Ежы Памяноўскі. Міністар заявіў, што такія дзеяньні з боку беларускіх уладаў толькі паглыбляюць самаізаляцыю краіны, ускладняюць стасункі з Эўразьвязам, выклікаюць чарговую хвалю крытыкі. Гэта можа стацца падставай для яшчэ большага ўзмацненьня санкцыяў у дачыненьні афіцыйнага Менску, — заявіў Ежы Памяноўскі.

Fatal error: Uncaught wfWAFStorageFileException: Unable to save temporary file for atomic writing. in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php:34 Stack trace: #0 /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php(658): wfWAFStorageFile::atomicFilePutContents('/sites/statkevi...', '<?php exit('Acc...') #1 [internal function]: wfWAFStorageFile->saveConfig('livewaf') #2 {main} thrown in /sites/statkevich.org/wp-content/plugins/wordfence/vendor/wordfence/wf-waf/src/lib/storage/file.php on line 34