Азербайджан: Інтыгам Аліеў асуджаны за працу ў галіне правоў чалавека
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), рашуча асуджае прысуд у сем з паловай гадоў турмы, вынесены ў Бакінскім судзе па цяжкіх злачынствах у дачыненні да Інтыгама Аліева. Прысуд праваабаронцу, які з жніўня 2014 года знаходзіцца пад адвольным арыштам, мусіць быць адменены, а сам ён павінен быць неадкладна і безумоўна вызвалены.
22 красавіка 2015 года Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах прысудзіў Інтыгама Аліева да сямі з паловай гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваных абвінавачваннях ва “ўхіленні ад выплаты падаткаў”, “злоўжыванні ўладай”, “незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці” і “прысваенні”. Сп. Аліеў, кіраўнік арганізацыі “Таварыства праўнай асветы”, прадстаўляў інтарэсы больш за 100 ахвяраў у Еўрапейскім Судзе па правах чалавека. Прысуд вынесены праз тыдзень пасля таго, як 16 красавіка 2015 года праваабаронца Расул Джафараў быў прысуджаны да шасці з паловай гадоў пазбаўлення волі.
“Яшчэ адзін ганебны прысуд у дачыненні да вядомага абаронцы правоў чалавека ў Азербайджане”, — заявіў прэзідэнт FIDH Карым Лахіджы.
З пачатку свайго ўтрымання пад вартай, стан здароўя сп. Аліева сур\’ёзна пагоршыўся. Яго сям’я, якая наведала яго 7 лістапада 2014 года, паведаміла, што праз дзве гадзіны ён не быў ў стане ні гаварыць, ні ўстаць. Ён пакутуе ад моцных галаўных боляў, страты апетыту і бяссоння. Медыцынскае абследаванне, праведзенае напрыканцы кастрычніка, паказала, што ён пакутуе ад остэахандроза шыі і хваробы міжхрыбеткавых дыскаў – якія патрабуюць шпіталізацыі.
Дэлегацыя Абсерваторыі наведала Баку ў студзені 2015, каб сустрэцца з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і на свае вочы пабачыць вынік рэпрэсіяў азербайджанскіх уладаў супраць крытыкаў ураду. Дэлегацыя таксама спрабавала наведаць зняволеных праваабаронцаў, у тым ліку Інтыгама Аліева. Нягледзячы на некалькі афіцыйных запытаў, наведванне турмаў стала немагчымым.
Па выніках місіі 21 красавіка Абсерваторыя апублікавала даклад, у якім утрымліваліся доказы рэпрэсіяў супраць праваабаронцаў у Азербайджане і асуджэнне іх інтэнсіфікацыі напярэдадні Еўрапейскіх гульняў у Баку, якіяадбудуцца ў чэрвені 2015 года.
“Менш чым за тры месяцы да таго, як у Баку распачнуцца Еўрапейскія гульні, прыйшоў час для ўладаў Азербайджана неадкладна вызваліць Інтыгама Аліева і ўсіх астатніх адвольна зняволеныхправаабаронцаў, у тым ліку: Расула Джафарава, Лэйлу Юнус і Арыфа Юнуса, Хадзіджу Ісмаілаву, Анара Мамедлі, Гілала Мамедава і Рауфа Міркадырава, а таксама пакласці канец усім відам пераследу ўсіх праваабаронцаў у краіне”, — сказаў на заканчэнне генеральны сакратар OMCT Джэральд Стэйброк.
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (OBS) была створаная ў 1997 годзе па ініцыятыве FIDH і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT). Мэтай гэтай праграмы з’яўляецца прадухіленне ці дапамога ў выпадках рэпрэсіяў супраць праваабаронцаў.