Расія рэзка асудзіла правядзенне саміта «Усходняга партнёрства» ў Рызе

«Вельмі адмоўна ставімся. Мы, вядома, будзем сачыць за тым, як будзе праходзіць саміт у Рызе, але ўжо відавочна, што наша рэакцыя будзе дастаткова жорсткай і прынцыповай, бо мы бачым, куды рухаецца гэта партнёрства і якія адценні яно набывае з улікам пазіцый удзельнікаў гэтай праграмы з боку перш за ўсё Еўрапейскага Саюза», — заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Аляксандр Лукашэвіч на брыфінгу ў Маскве ў пятніцу.

«Прынцыпова тое, што сэнс партнёрства мае ярка выяўленую антырасійскую накіраванасць», — падкрэсліў ён.

У саміце «Усходняга партнёрства» ў Рызе ў маі прадугледжваецца ўдзел Беларусі. Праўда, у якім фармаце, пакуль невядома.

Так, прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзіньш раней заявіў, што гатовы правесці афіцыйную сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, калі той прыедзе на саміт.

Таксама пра тое, што Латвія, якая старшынюе ў гэтым годзе ў ЕС, гатовая запрасіць Лукашэнку на саміт, заявіў дзяржсакратар Міністэрства замежных спраў Латвіі Андрэй Пілдэговіч.

«Мы ведаем, што на папярэдніх самітах Аляксандр Лукашэнка не прадстаўляў Беларусь на саміце. Мы гатовыя запрасіць прэзідэнта Беларусі», — растлумачыў палітык.

nn.byDelfi.lv