Здарэнні

Бандыцкі напад

Чарговы бандыцкі напад на дэмакратычных актывістаў адбыўся ў Наваполацку. Аб этым паведаміў на сваёй саронцы ў Фэйсбуку Мікалай Статкевіч.

Ен напісаў:

Новаполацкія “пінкертоны” маюць яўную схільнасць да бандытскіх метадаў. Падчас апошніх “выбараў” яны выкралі, вывезлі ў лес і збілі аднаго са сваякоў Мікалая Манохіна, каб прымусіць таго спыніць свае спробы зарэгістравацца кандыдатам.

Цяпер яшчэ адзін напад. На гэты раз на жонку сябра Рады Беларускага Нацыянальнага Кангрэса ад рэгіянальнай кааліцыі дэмакратычных сілаў Полаччыны Яўгена Парчынскага. Калі Валянціна Пятроўна выйшла на вуліцу, каб пагуляць з іхнім сабачкам, на яе напаў незнаёмы мужчына. Злачынца ўдарыў жанчыну нагой у жывот, потым кулаком у грудзі. Пацярпеўшая звярнулася ў міліцыю. Сведкі злачынства апазналі нападніка і таго мусілі затрымаць.

Рада БНК будзе ўважліва назіраць за сітуацыяй і дзеяннямі сілавых структур рэгіёна адносна гэтага злачынства.