Грамадская акцыя

Бангалор — непрыдатнае месца для святкавання гадавіны падзеі, якая вызначыла лёс нашай нацыі

Мікалай Статкевіч: Сёння на пасяджэнні аргкамітэта па святкаванню Дня Волі прапанаваў калегам, каб акцыя 25 сакавіка пачалася на Кастрычніцкай плошчы.

На жаль, гэтую прапанову больш ніхто не падтрымаў. Заявіў сваю катэгарычную нязгоду з варыянтам святкавання ў парку каля пл. Бангалор. У выніку пагадзіліся з кампрамісным варыянтам — шэсце па пр. Незалежнасці ад Акадэміі навук і мітынг каля помніка Янкі Купалы.

Адразу заяўляю, што калі ўлады не дазволяць шэсце па праспекце, то тады напачатку адбудзецца ўскладанне кветак да помніку Я.Купалы. Ну а потым яго ўдзельнікі арганізавана пройдуць па праспекце Незалежнасці да дазволенага месца збору. У любым выпадку, святочнае шэсце па галоўным праспекце краіны павінна адбыцца. 

Сёння ўсе сябры аргкамітэту ўрэшце пагадзіліся, што Бангалор — непрыдатнае месца для святкавання гадавіны падзеі, якая вызначыла лёс нашай нацыі.

facebook.com