Беларусь пакуль не атрымала запрашэнне на саміт Усходняга партнёрства

Беларусь пакуль не атрымлівала запрашэнне на саміт Усходняга партнёрства, які адбудзецца 21—22 мая ў Рызе, паведаміў на брыфінгу 16 красавіка прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Мірончык.

«Паводле маёй інфармацыі, такія запрашэнні арганізатарамі гэтага мерапрыемства пакуль не накіроўваліся», — сказаў ён.

Нагадаем, як заявіў падчас візіту ў Беларусь у лютым гэтага года міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч, Латвія хоча, каб на саміце Усходняга партнёрства ў Рызе ў маі ўсе партнёры былі прадстаўленыя на самым высокім узроўні. 

Паводле БелаПАН