Беларусаў абавяжуць вывешваць афіцыйныя сцягі на дамах

Вывешванне афіцыйнага сцяга на прыватным домаўладанні ў дні дзяржаўных святаў могуць зрабіць абавязковым.

Неабходна падтрымліваць жаданне грамадзян вывешваць дзяржсцягі на прыватных домаўладаннях у святы. Пра гэта заявіў старшыня «савета рэспублікі» Міхаіл Мясніковіч падчас абмеркавання паправак у закон «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь». «Трэба падтрымліваць такі рух», – сказаў чыноўнік. Ён адзначыў, што гэта трэба рабіць і губернатарам.

Пры гэтым член сталай камісіі «савета рэспублікі» ў эканоміцы, бюджэце і фінансах Барыс Батура падняў пытанне аб тым, што вывешванне дзяржаўнага сцяга на прыватным домаўладанні ў дні дзяржаўных святаў можна б зрабіць і абавязковым.

Закон дае права вывешваць беларускі сцяг на прыватным доме не толькі на дзяржаўныя, але і на сямейныя святы.

Хартыя\’97