Беларуская апазіцыя аб'ядноўваецца

Створаная стала дзейная Рада дэмакратычных арганізацый Беларусі.

– Стварэнне кансультацыйнай рады дэмакратычных арганізацый Беларусі стала першым крокам ня шляху аб\’яднання нашай апазіцыі. Гэта пакуль першы важны крок у гэтым кірунку, які павінен даць станоўчы эфект.

У раду ўвайшлі кіраўнікі і прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Народная Грамада», Аб\’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускага Народнага Фронту, аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя», руху «За свабоду», Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада», руху «Разам», «Беларускага руху», Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, «Маладога Фронту», прафзвязу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП), руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць», грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Шмат у чым гэта адбылося дзякуючы сайту charter97.org і ягонай рэдактарцы Наталлі Радзінай. Спачатку яна паразмаўляла з Анатолем Лябедзькам 22 сакавіка ў Еўрапарламенце, але ён адразу не згаджаўся на нейкія формы аб\’яднання. Але цяпер, нарэшце, ён вярнуўся да гэтай ініцыятывы, і яна была адразу падтрыманая аргкамітэтам Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Я ўважаю стварэнне кансультацыйнай рады мінімальным крокам, але гэта ўжо прагрэс: у нас з\’явілася пляцоўка, дзе мы можам прымаць супольныя пастановы ў важных пытаннях.

Я маю намер прасоўваць у рамках рады дэмакратычных арганізацый пытанне аб адзіным спісе кандыдатаў на «парламенцкіх выбарах» у Беларусі і аб удзеле ўсіх арганізацый у Кангрэсе.

– Ці можна назваць гэта першым крокам да аб\’яднання беларускай апазіцыі?

– Я спадзяюся на гэта. Ва ўсякім выпадку, мы цяпер зможам больш эфектыўна сустракацца «тварам да твару» і размаўляць пра важныя праблемы і задачы.

– Якімі будуць найбліжэйшыя крокі і задачы рады дэмакратычных арганізацый?

– 27 красавіка мы збяромся, каб прыняць рэгламент рады і абмеркаваць пытанне «парламенцкіх выбараў». Я буду настойваць на прыняцці адзінага спісу ўсіх дэмакратычных кандыдатаў. Калі не атрымаецца стварыць такі спіс у рамках рады дэмакратычных арганізацый, тады гэтым пытаннем зоймецца Кангрэс.

Сёння ў Беларусі крытычная сітуацыя. І для таго, каб наша краіна засталася незалежнай і стала свабоднай, дэмакратычная апазіцыя павінна выступаць адзіным фронтам.