Беларускім "правацэнтрыстам" выпала шчасце
І выпала ім шчасце. Беларускім «правацэнтрыстам», я маю на ўвазе. Цяпер у іх ёсць занятак на чатыры гады — перасідэнт пашкадаваў іх, бо столькі часу без справы туляюцца, і прызначыў ім «дэпутата». Цяпер усе яны могуць быць «калектыўным памочнікам» таго «дэпутата».
Які аб\’ём працы чакаецца! Распрацоўка шматлікіх законапраектаў з прыцягненнем экспертаў (калегі павінны дапамагчы). Скліканне ассамблей кандыдатаў, не прызначаных «дэпутатамі», для зацвярджэння законапраектаў (калегі павінны дапамагчы). Урачыстая перадача законапраекта свайму «дэпутату». Падача тым законапраекта ў профільную «парламенцкую» камісію. Адмова камісіі падтрымаць законапраект. Падача «дэпутатам» законапраекта на пленарным пасяджэнні «парламента». Адмова «парламента» падтрымаць законапраект. Паўтор цыкла з чарговым законапраектам. І, безумоўна, асвятленне кожнага этапа ў апазіцыйных СМІ. Чаму тыя таксама будуць шчаслівыя, бо ёсць пра што пісаць. Шчаслівым будзе і сам перасідэнт, калі нарэшце атрымае заходні крэдыт, дзеля якога ўсё гэта рабілася.
Столькі шчасця столькім людзям і ніякай рызыкі для нікога!
Вось толькі на рэальнае жыццё краіны такая бурлівая «парламенцкая» дзейнасць ніяк не паўплывае. Тым, хто клапоціцца пра лёс Беларусі, ня варта нават зважаць на гэтую гульню ў «парламент». Зараз не да імітатараў -трэба працаваць на кансалідацыю ўсіх, хто здольны рэальна змагацца за свабоду. Час прыспешвае.
Мікалай Статкевіч, facebook.com