Беларускі Нацыянальны Кангрэс

Беларусы рыхтуюцца да 100-годдзя БНР

У Менску адбылося чарговае пасяджэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Адно з галоўных пытанняў пасяджэння БНК – гэта падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сябры БНК пацвердзілі намер правесці акцыю, прысвечаную Дню Волі, у цэнтры сталіцы. Яна пачнецца на плошчы Якуба Коласа 25 сакавіка 2018 года. Сябры БНК лічаць, што гадавіна абвяшчэння незалежнасці нашай краіны павінна стаць дэманстрацыяй еднасці і рашучасці ўсіх патрыётаў Беларусі. Таму сябры БНК вырашылі звярнуцца да актывістаў і лідэраў партый і арганізацый з запрашэннем далучыцца да аргкамітэту па святкаванню Дня Волі. Лідэрам БНК Уладзімеру Някляеву, Генадзю Фядынічу і Вацлаву Арэшку даручана правесці перамовы з прадстаўнікамі палітычных партый і грамадскіх арганізацый, каб разам шырока і супольна адзначыць вялікае свята беларускага народа.

На пасяджэнне БНК разглядаліся і іншыя пытанні, сярод якіх было і пытанне пра вулічныя акцыі, якія неабходна працягваць і пашыраць.

racyja.com