Масавая забастоўка пачалася. 79 дзень пратэстаў

Больш за 100 буйных прадпрыемстваў па ўсёй краіне пачалі страйк. Бастуюць рабочыя, бастуюць студэнты, бастуюць бізнесоўцы.

Тэрмін “Народнага ўльтыматуму” скончыўся 26 кастрычніка. Святлана Ціханоўская заклікала беларусаў далучыцца да забастоўкі. Галоўныя патрабаванні – сыход Лукашэнкі і вызваленні палітвязняў.

У нядзелю, 26 кастрычніка, беларусы выйшлі на марш Народнага ўльтыматума. Па розных ацэнках на менскія вуліцы выйшла каля 200 000 асобаў.

Па ўсёй Беларусі праходзіць #пратэст у сувязі з масавымі фальсіфікацыямі вынікаў галасавання ў прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Людзі патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі і ўраду, прызнання Святланы @Страна для жизни Ціханоўскай законным прэзідэнтам, а таксама вываду сілавікоў з гарадоў, зняцця з пасадаў кіраўніцтва #МУС і адказу сілавікоў перад законам за гвалт у дачыненні да грамадзянаў на мірных акцыях пратэсту.

9 жніўня ў Беларусі адбыліся выбары прэзідэнта. Аляксандр #Лукашэнка нязменна ўзначальваў краіну з 1994 года і выдвінуўся на шосты тэрмін. Па незалежных падліках у выбарах 2020 перамагла Святлана #Ціханоўская.