Білборды з выявамі беларускіх палітвязняў

Білборды выстаўленыя на тэрыторыі Польшчы паблізу беларускай мяжы.

На іх 11 беларускіх палітвязняў: Мікалай Статкевіч, Эдуард Лобаў, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Мікалай Аўтуховіч, Яўген Васьковіч, Арцём Пракапенка, Уладзімір Яроменак, Андрэй Гайдукоў, Васіль Парфянкоў, Алесь Бяляцкі і надпіс: “Беларусь • Палітвязні ў цэнтры Еўропы • Свабоду!”.


БілбордГэтую акцыю ажыццявілі сябры Грамадзянскай ініцыятывы “Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням”, у якую ўваходзяць сябры ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, родныя былых і сённяшніх палітвязняў, неабыякавыя людзі.

На будучае плануецца пашырэнне геаграфіі акцыі і з\’яўленне новых выяваў беларускіх палітычных зняволеных паблізу межаў нашай краіны, паведамілі нам сябры ініцыятывы.

У тэму: Тры гады за кратамі – напамін на мяжы