Навіны

Більт: «Мы расцэньваем гэта як слабасьць і роспач»

Міністар замежных справаў Швэцыі Карл Більт лічыць, што Лукашэнка спальвае масты. Пра гэта Більт заявіў у аўторак у Брусэлі.

Більт: Лукашэнка спрабаваў маніпуляваць намі па-рознаму і па-рознаму ўплываць на нас і пагражаць нам. Цяпер ён спрабуе зрабіць тое, што, на ягоную думку, націсьне на нас. Мы інтэрпрэтуем гэта як слабасьць і роспач. Ён знаходзіцца ў вельмі складанай сытуацыі. Зараз ён спальвае масты, і гэта будзе мець нэгатыўныя наступствы ў будучыні.

Гаворка ідзе пра тое, што эканоміка Беларусі вось-вось разваліцца. Гэтай эканоміцы ня выжыць, калі грошы адкуль-небудзь ня прыйдуць у краіну. Лукашэнка спрабуе стукацца ў дзьверы МВФ у Вашынгтоне, каб атрымаць грошы, але гэтыя дзьверы не асабліва адкрытыя. Ён спрабуе выйсьці на міжнародныя рынкі капіталу, але няцяжка зразумець, што няма вялікай цікавасьці даваць яму грошы для падтрыманьня яго гнілой эканомікі. Тады ён бяжыць у Маскву, каб атрымаць грошы там, і час ад часу сёе-тое атрымлівае, некаторыя падсаладжальнікі. Але гэта ня столькі, колькі трэба. Гэта ня будзе працаваць.

Радыё Свабода