БНК заклікае да малебну ля адміністрацыі Лукашэнкі

Аб гэтым гаворыцца ў звароце прэс-службы Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

– Лукашэнка працягвае знішчэнне Мемарыяла памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. – гаворыцца ў звароце. – Зламаныя і апаганеныя больш за 150 крыжоў, усталяваных на пахаваннях людзьмі, якім дарагая памяць.

Напярэдадні Вялікадня, падчас Вялікага посту сатанінская ўлада абвясціла вайну галоўнаму знаку хрысціянства. Самазванец дэманстратыўна плюе на веру і традыцыі беларусаў.

Заклікаем тых, хто не хоча больш цярпець вар\’яцкія ўчынкі кіраўніка-самадура, сабрацца ў панядзелак 15 красавіка а 18.00 каля адміністрацыі Лукашэнкі. Разам памолімся за збавенне нашай краіны ад лукавага, і за здароўе кінутых за краты абаронцаў веры – Мікалая Статкевіча, Паўла Севярынца, Максіма Вінярскага.

Прыходзьце з крыжамі, свечкамі і абразамі.

Абаронім нашу веру.
Слава Ісусу Хрысту!
Жыве Беларусь!

Прэс-служба БНК