Палітвязні

2020ВідэаВыбарыПалітвязні

Жонка Статкевіча Марына Адамовіч: сёння мы гатовыя вярнуць сабе сваю краіну

На перадвыбарным мітынгу кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскі, які праходзіць 30 ліпеня ў сталічным парку Дружбы Народаў, выступіла жонка апазіцыйнага палітыка і палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч.

…Мой муж Мікалай Статкевіч зараз знаходзіцца за кратамі, разам з больш чым дзвума дзесяткамі мужных, вольных, свабодных людзей, якія хочуць для гэтай краіны іншай долі, якія хочаць, каб яна была вольнай і шчаслівай.

Read More
Палітвязні

СК прад’явіў новыя абвінавачаньні Ціханоўскаму, Статкевічу і іншым, зьвязаў іх са справай баевікоў ПВК «Вагнэр»

Сьледчы камітэт паведаміў 30 ліпеня пра завядзеньне шэрагу крымінальных спраў супраць блогера Сяргея Ціханоўскага і іншых, затрыманых у ягонай справе, а таксама пра затрыманьне баевікоў з ПВК «Вагнэр».

На Сяргея Ціханоўскага завялі крымінальную справу паводле ч.

Read More
2020Палітвязні

Кампанія салідарнасці працягваецца. “Хросныя” з’явіліся ў Статкевіча, Севярынца і Ушака

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай правабарончай арганізацыяй Libereco, яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. 

| На фота: Маргарэтэ Баўзэ і Мікалай Статкевіч

Маргарэтэ Баўзэ, якая з’яўляецца прадстаўніцай па пытаннях правоў чалавека парлямэнцкай групы “Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу, узяла “шэфства” над Мікалаем Статкевічам.

Read More
Палітвязні

Спіс адрасоў, на якія можна даслаць паштоўку ці ліст палітвязням

На сёння ў Беларусі 25 палітвязняў. Мы заклікаем падтрымаць іх паштоўкамі і лістамі салідарнасці.

Статкевіч Мікалай, СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220050

Чаму гэта важна і пра што пісаць?

Read More
2020ВыбарыПалітвязні

У Гомелі міліцыя не дала Уладзіміру Няпомняшчых агітаваць супраць Лукашэнкі

У Гомелі ў Доме культуры таварыства глухіх 18 ліпеня адбылася сустрэча выбаршчыкаў дзеля агітацыі супраць кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Лукашэнкі.

Выбарчы кодекс дазваляе і такія сустрэчы. Ініцыятарам яе стаў вядомы ў горадзе актывіст, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, былы афіцэр міліцыі Уладзімір Няпомняшчых.

Read More