Кампанія салідарнасці працягваецца. “Хросныя” з’явіліся ў Статкевіча, Севярынца і Ушака

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай правабарончай арганізацыяй Libereco, яшчэ тры дэпутаты сталі “хроснымі” беларускіх палітвязняў. Пра гэта паведамляецца на сайце арганізацыі. 

| На фота: Маргарэтэ Баўзэ і Мікалай Статкевіч

Маргарэтэ Баўзэ, якая з’яўляецца прадстаўніцай па пытаннях правоў чалавека парлямэнцкай групы “Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу, узяла “шэфства” над Мікалаем Статкевічам.Маргарэтэ Баўзэ (дэпутатка Бундэстага, фракцыя “Бюндніс 90/Зялёныя”), Міхаэль Галер (дэпутат Еўрапейскага парламента, ХДС) і Віёла фон Краман (дэпутатка Еўрапейскага парламента, фракцыя “Бюндніс 90/Зялёныя”) патрабуюць неадкладнага і безумоўнага іх вызвалення.

Свабоду Мікалаю Статкевічу і ўсім іншым палітвязням!”

— заявіла яна.

Міхаэль Галер, прадстаўнік па пытаннях знешней палітыкі групы ЕНП у Еўрапарламенце, заявіў:

Павел Севярынец — палітвязень, ахвяра шматгадовага пераследу з боку рэжыму. Зараз ён без віны сядзіць у зняволенні ў нечалавечых умовах. Я яго асабіста ведаю і патрабую яго неадкладнага вызвалення.

Еўрадэпутатка ад Партыі Зялёных Віёла фон Краман падкрэслівае ў сваёй відэазаяве:

Вяргілій Ушак не ўчыніў нічога незаконнага, але яго абвінавачваюць ў злачынстве і ён можа атрымаць да трох гадоў турмы. Мы заклікаем прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку нарэшце спыніць гэтыя цалкам адвольныя, палітычныя арышты, некаторыя з якіх звязаныя з катаваннямі. У Беларусі таксама павінны выконвацца правы чалавека.

Міхаэль Галер патрабуе вызваліць Паўла Севярынца

| На фота: Міхаэль Галер патрабуе вызваліць Паўла Севярынца

spring96.org