Ля КДБ ладзяць акцыю «Ланцуг памяці». ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ
Беларускі палітык Мікола Статкевіч ладзіць чарговую акцыю «Ланцуг памяці» каля будынку Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў Менску ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 году. Свабода вядзе жывую трансьляцыю.
Мікола Статкевіч не ўзгадняў акцыю з гарадзкімі ўладамі, але акцыю прадстаўляюць як пікет кандыдаткі ў дэпутаты Алены Талстой.