Чаму БНФ ужо не той

Як нарадзіўся Беларускі народны фронт і чаму цяпер партыі, якія з яго выйшлі, не маюць уплыву на сітуацыю ў краіне? «Размова Калінкінай» з палітыкам і дыпламатам Пётрам Садоўскім.

Глядзець відэа Глядзець відэа

Паводле Пётры Садоўскага, параўноўваць сённяшнія дзве партыі БНФ з першапачатковым рухам некарэктна: цяпер іншыя часы, кожны заняў сваю нішу. Частцы людзей не ставала мужнасці, бо дзеля таго, каб быць змагаром, трэба перамагчы страх, перайсці пэўную мяжу, як гэта зрабілі звольненая настаўніца гісторыі Наталля Ільініч, Павал Севярынец, Мікола Статкевіч. Апроч гэтага, наступіла эпоха выжывання, хтосьці перайшоў у бізнес.

Уплыў на грамадства з боку сябраў БНФу быў і перад, і пасля таго, як яны сталі дэпутатамі парламенту. «Калі я, будучы старшынём камісіі па замежных справах і знешнеэканамічных сувязях, чальцом прэзідыуму, дакладаў Вярхоўнаму Савету закон пра замежныя інвестыцыі, я быў таксама тактыкам, я маніпуляваў, мы праводзілі галасаванне па некаторых артыкулах, калі нехта выйшаў з залы. Калі гутарка, напрыклад, ішла пра тое, каб прадаваць зямлю замежнікам, якія робяць прамыя інвестыцыі. Да нас прыходзілі рабочыя з заводаў, да мяне ў кабінет. І я да іх хадзіў». 

Паводле суразмоўцы, ува ўсіх былых рэспубліках СССР настаў перыяд, калі народ перасыціўся змаганнем. «Калі прайшла хваля рэвалюцыяў і чалавек пачаў глядзець, за што купіць чаравікі, усе яму надакучылі: і БНФ, і не БНФ».

Пётра Садоўскі зазначае, што моўная палітыка, за якую часта крытыкуюць БНФ, была ўзважаная. І шмат якія людзі ахвотна пераходзілі на родную мову. «Я быў у Нямеччыне 3 гады амбасадарам, прыехаў – я ўжо не пазнаваў: міністры гавораць па-беларуску, шыльды па-беларуску. Божачка!»

АКbelsat.eu