Чарнобыльскі шлях – 2012. Затрыманні пасля дазволенай акцыі
Хаця акцыя і была дазволеная Мінгарвыканкамам, але ж прайшла па традыцыйным для ўладаў сцэнары – былі затрыманыя шэраг маладзёвых актывістаў, а таксама госці з Расіі. Актывістаў расійскага “Яблыка” арыштавалі і праводзілі ў Маскву.
Расплата за крэатыў (27.04.12)
19:30 Да плочы Бангалор па вуліцы Багдановіча падцягваюцца аўтазакі спэцназу міліцыі. Таксама сюды перабазаваліся зь дзясятак мікрааўтобусаў з танаванымі шыбамі і без нумарных знакаў.
20:10 Людзі праходзяць цераз КПП. Адзін з заяўнікаў акцыі Юры Хадыка апавёў, што і тая гукаўзмацняльная апаратура, якую арандавала прадстаўніца грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Тацяна Новікава ў прыватнага прадпрымальніка, затрымана. Міліцыянты павезьлі яе ў Савецкае РУУС для праверкі.
21:00 Маладафронтаўца Рамана Васільева затрымалі, калі ён ішоў з акцыі.
21:20 За Міколам Дземідзенкам і яшчэ дзясяткам моладзевых актывістаў пайшлі асобы ў цывільным, праводзілі іх да мэтро, селі таксама ў вагон.
21:45 Міколу Дземідзенку разам з паплечнікамі затрымалі на станцыі мэтро «Маскоўская». Гэта паведаміў Радыё Свабода сам Дземідзенка. Сувязь абарвалася.
На прыпынку грамадскага транспарту да актывістаў маладзёвага крыла расійскага “Яблыка”, якія бралі ўдзел у акцыі, пад\’ехалі два традыцыйных мікрааўтобусы без нумароў і с зацемненымі вокнамі. З мікрааўтобуса выскачылі “людзі ў цывільным” і зацягнулі ўнутр некалькі чалавек. Момант затрымання можна ўбачыць на здымку, які перадаў рэдакцыі відавочца падзей.
Восем затрыманых актывістаў маладзёвага «Яблыка» каля гадзіны знаходзліся ў Цэнтральным РАУС. Пасля іх адпусцілі на волю, паведаміў прэс-сакратар амбасады Расіі ў Беларусі Уладзімір Марчукоў.
Пасля вызвалення маладыя людзі адразу накіраваліся на чыгуначны вакзал», — сказаў прадстаўнік расійскай дыпмісіі.