Навіны

Чатыры гады за кратамі — напамін на мяжы

Білборд з выявай кандыдата на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, палітвязня Мікалая Статкевіча з\’явіўся на тэрыторыі Польшчы паблізу беларускай мяжы.

На ім змешчана выява Мікалая Статкевіча за кратамі і надпіс «Свабоду!»

Гэту акцыю ажыццявілі сябры Грамадзянскай ініцыятывы «Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням», у якую ўваходзяць сябры ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, родныя былых і сённяшніх палітвязняў, неабыякавыя людзі.

Мікалай Статкевіч, чатыры гады за кратамі - напамін на мяжы

Акцыя прымеркавана да чацвёртай гадавіны Плошчы і нядаўняга дня народзінаў Мікалая Статкевіча.

Неўзабаве плануецца пашырэнне геаграфіі акцыі і з\’яўленне новых выяваў беларускіх палітычных зняволеных паблізу межаў нашай краіны, паведамілі нам сябры ініцыятывы.