ДА ЎВАГІ ПАТРЫЁТАЎ

Шаноўныя сябры! 

Рэжым чакае хвалі масавых пратэстаў і спрабуе збіць яе звыклымі метадамі. На многіх патрыётаў складваюцца пратаколы за ўдзел у «Маршы абураных беларусаў 2.0» 21 кастрычніка і нават у жалобным «Ланцугу памяці» 29 кастрычніка.

Рэкамендую пры атрыманні выкліка ў міліцыю, пратакола ці павесткі ў суд выканаць наступныя дзеянні:

1. Паведаміць пра пераслед арганізатарам акцыі праз сацыяльныя сеткі ці іншымі спосабамі, каб яны маглі арганізаваць вам падтрымку ў судзе.

2. Паведаміць праваабаронцам па кантактам: +375(29)8413981, email: pierasled@spring96.org.

3. Сабраць ці сфатаграфаваць усе дакументы, якія вам прад\’явяць.

4. Запісаць прозвішчы і нумары нагрудных знакаў усіх «праваахоўнікаў», з якімі маеце справу, фіксаваць любыя спробы аказання ціску на вас.

5. Запісаць прозвішчы «суддзі», «сведкаў» і іх непраўдзівыя сведчанні.

6. Калі ў выпадку судовага пераследу ў вас узнікнуць праблемы па месцы працы ці вучобы, то трэба таксама зафіксаваць усе іх абставіны і асобаў, вінаватых у незаконным пераследзе.

7. Захаваць усе сабраныя звесткі ў надзейным месцы.

Раней ці пазней Беларусь вернецца да дэмакратыі. Тады непазбежна ўстануць пытанні пра кампенсацыю пацярпелым у барацьбе за свабоду і пакаранне вінаватых у рэпрэсіях. Вашая інфармацыя дазволіць вырашыць гэтыя пытанні больш аператыўна і аб\’ектыўна.

Слава героям!
Жыве Беларусь!

Мікалай СтаткевічFacebook