Навіны

Да гадавіны Плошчы

Да чацвёртай гадавіны Плошчы (19 снежня) на беларуска-польскай мяжы з\’явіўся білборд з выявай Мікалая Статкевіча, кандыдата у прэзідэнты на мінулых выбарах, адзінага палітвязня, удзелніка падзей тых дзён, які дагэтуль застаецца за кратамі.

На заднім плане білборда – выява плошчы Незалежнасці ў Мінску 
(19 снежня 2010 г.).

Гэту акцыю ажыццявілі сябры Грамадзянскай ініцыятывы “Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням”, у якую ўваходзяць сябры ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, родныя былых і сённяшніх палітвязняў, неабыякавыя людзі.

Статкевіч