Да гадавіны Плошчы
Да чацвёртай гадавіны Плошчы (19 снежня) на беларуска-польскай мяжы з\’явіўся білборд з выявай Мікалая Статкевіча, кандыдата у прэзідэнты на мінулых выбарах, адзінага палітвязня, удзелніка падзей тых дзён, які дагэтуль застаецца за кратамі.
На заднім плане білборда — выява плошчы Незалежнасці ў Мінску
(19 снежня 2010 г.).
Гэту акцыю ажыццявілі сябры Грамадзянскай ініцыятывы «Свабоду Мікалаю Статкевічу і іншым палітвязням», у якую ўваходзяць сябры ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча, родныя былых і сённяшніх палітвязняў, неабыякавыя людзі.