Да Кангрэса: Пастанова Кангрэса: "Аб адзінстве дэмакратычных сілаў" (праект)
Кангрэс лічыць адзінства дэмакратычных сілаў абавязковай і ключавой умовай перамогі дэмакратыі ў нашай краіне. Толькі аб’яднаныя і аўтарытэтныя дэмакратычныя сілы здольныя ачоліць і скіраваць нарастаючы сацыяльны пратэст дзеля прымушэння ўлады да дэмакратызацыі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны. З мэтай кансалідацыі дэмакратычных арганізацый кангрэс пастанаўляе:
-
Лічыць Беларускі нацыянальны кангрэс пастаянна дзейным аб’яднаннем дэмакратычных сілаў краіны.
-
Сфармаваць шляхам наўпроставага дэлегавання Раду кангрэсу з ліку прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый (па 1 чалавеку) і прадстаўнікоў рэгіянальных кааліцый дэмакратычных структур – па 3 чалавекі ад кожнай вобласці і горада Мінска.
-
Заклікаць да сумеснай працы ўсе дэмакратычныя партыі і арганізацыі, прадугледзіць у Радзе кангрэсу месцы для іх прадстаўнікоў.
-
Спрыяць стварэнню ў абласных цэнтрах і буйных гарадах рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сілаў з мэтай іх кансалідацыі.
-
Сфармаваць адзіны спіс дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты.
г. Мінск 15.05.2016 г.