Да Кангрэса: Пастанова Кангрэса: "Аб адзінстве дэмакратычных сілаў" (праект)

Кангрэс лічыць адзінства дэмакратычных сілаў абавязковай і ключавой умовай перамогі дэмакратыі ў нашай краіне. Толькі аб’яднаныя і аўтарытэтныя дэмакратычныя сілы здольныя ачоліць і скіраваць нарастаючы сацыяльны пратэст дзеля прымушэння ўлады да дэмакратызацыі палітычнага і эканамічнага жыцця краіны. З мэтай кансалідацыі дэмакратычных арганізацый кангрэс пастанаўляе:

  1. Лічыць Беларускі нацыянальны кангрэс пастаянна дзейным аб’яднаннем дэмакратычных сілаў краіны.

  2. Сфармаваць шляхам наўпроставага дэлегавання Раду кангрэсу з ліку прадстаўнікоў дэмакратычных партый і арганізацый (па 1 чалавеку) і прадстаўнікоў рэгіянальных кааліцый дэмакратычных структур – па 3 чалавекі ад кожнай вобласці і горада Мінска.

  3. Заклікаць да сумеснай працы ўсе дэмакратычныя партыі і арганізацыі, прадугледзіць у Радзе кангрэсу месцы для іх прадстаўнікоў.

  4. Спрыяць стварэнню ў абласных цэнтрах і буйных гарадах рэгіянальных кааліцый дэмакратычных сілаў з мэтай іх кансалідацыі.  

  5. Сфармаваць адзіны спіс дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты.

 

г. Мінск                                                                      15.05.2016 г.