Даклад ААН: У Беларусі немагчыма функцыянаванне незалежных СМІ
Крытыка ўтрымліваецца ў дакладзе, падрыхтаваным для Генасамблеі ААН.
Спецыяльны дакладчык ААН у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Міклаш Харашці мяркуе, што без шырокай рэформы ў гэтай краіне немагчыма функцыянаванне незалежных СМІ, паведамляе «Радыё Свабода».
Пра гэта гаворыцца ў дакладзе Харашці, падрыхтаваным для Генасамблеі ААН. Ён, прынамсі, выказвае сумнеў у аб\’ектыўнасці прымянення правілаў рэгістрацыі і адклікання ліцэнзій у беларускіх СМІ, паказваючы на сістэматычныя парушэнні ўладамі ў Менску прынцыпу свабоды самавыяўлення. Журналісты, якія вырашаюцца заявіць пра беззаконнасць, падвяргаюцца пераследу, дадае дыпламат.
У пятніцу Аляксандр Лукашэнка, які аб\’явіў пра перамогу на «прэзідэнцкіх выбарах» у Беларусі 11 кастрычніка, у пяты раз заняў пасаду кіраўніка дзяржавы. Заходнія назіральнікі падкрэсліваюць, што гэтыя «выбары» нельга назваць ні свабоднымі, ні справядлівымі.